001055_00000600673

У СКЛАД ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЙ БЕЛАРУСІ ВЫЛУЧАНА 11 ТЫС. 706 ЧАЛАВЕК

Актуальное

001055_00000600673У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў вылучана 11 тыс. 706 чалавек, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.
Больш за ўсё прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў было вылучана ад грамадзян шляхам падачы заяў — 6410, або 54,8 працэнта ад агульнай колькасці вылучэнцаў. Працоўныя калектывы вылучылі 1209 кандыдатур, або 10,3 працэнта. Грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі прапанавалі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій 4087 сваіх прадстаўнікоў, або 34,9 працэнта.
Так, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 1878 чалавек, або 16 працэнтаў, Беларускі саюз жанчын — 525 чалавек, або 4,5 працэнта. Ад РГА «Белая Русь» на месцы ў тэрытарыяльных выбаркамах прэтэндуюць 512 чалавек (4,4 працэнта), ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прапанавана 448 кандыдатур (3,8 працэнта), ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — 345 (2,9 працэнта).
Партыі вылучылі 151 кандыдатуру. Найбольшую актыўнасць на гэтым этапе выбарчай кампаніі праявілі Камуністычная партыя Беларусі — 74 чалавекі, або 0,6 працэнта, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 23 чалавекі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 18 чалавек.
Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, усяго іх 1331, павінны быць створаны да 27 снежня ўключна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.