У любое надвор’е і час сутак выязджаюць на ўхіленне непаладак на лініях электраперадач спецыялісты эксплуатацыйнай брыгады Браслаўскага ўчастка

Актуальное

IMG_8879 (Small)У любое надвор’е і час сутак выязджаюць на ўхіленне непаладак на лініях электраперадач спецыялісты эксплуатацыйнай брыгады Браслаўскага ўчастка. Штодзень працуюць электраманцёры В.Дудкевіч і М. Кашкур, брыгадзір М. Мікуцкі, вадзіцель А. Умпіровіч, майстар А. Умпіровіч (на здымку), каб не было праблем з электразабеспячэннем. Яны сумленна і якасна выконваюць свае абавязкі, ствараючы тым самым спрыяльныя ўмовы для паўсядзённага жыцця насельніцтва.
На абслугоўванні ў брыгады электралініі Браслава і бліжэйшых населеных пунктаў. Многія з іх праходзяць праз лес. Гэта вельмі ўскладняе работу электрыкаў падчас моцных вятроў, мяцеліц. Таму кожны з членаў брыгады, акрамя асноўнай дзейнасці, сумяшчае шэраг іншых спецыяльнасцей. Бываюць участкі, куды не даходзіць транспарт. І электраманцёры дабіраюца пешшу. Тым не менш кожны з іх прыкладае ўсе намаганні, каб аператыўна і прафесіянальна выконваць свае няпростыя і вельмі важныя абавязкі.

Фота Алены Пятушкі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *