У цэнтры ўвагі найважнейшыя пытанні

Актуальное

Empty Conference RoomПерад тым, як абмеркаваць справаздачу раённага выканаўчага камітэта аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2013 годзе на 34-ай чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, яна была разгледжана на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета і райвыканкама, якое адбылося 26 снежня. З дакладам аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2013 годзе і прагнозе на 2014 год выступіла намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая. Начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын расказаў пра вынікі работы сельскагаспадарчай галіны раёна і пра планы на будучы год.
Аб выніках выканання бюджэту раёна за 11 месяцаў 2013 года і бюджэце на 2014 год праінфармавала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Раіса Каросцік.
На пасяджэнні была таксама сфарміравана раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў 27-га склікання ў колькасці 11 чалавек:
Аляксандр Бароўка, Ігар Стральцоў — ад працоўных калектываў ДП “Браслаў-камунальнік” і “Браслаўскае ДРБУ-142”;
Жанна Антоненка, Алена Мурашка, Алена Палягошка – ад грамадзян шляхам падачы заяў;
Віталь Вінэль – ад райкама ГА БРСМ, Вольга Карабчук – ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, Леанід Мікшта – ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Антаніна Абалевіч – ад раённага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі”, Вера Сяліцкая – ад раённай арганізацыі Беларускага ГА ветэранаў, Ала Цалпан – ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
У гэты ж дзень прайшло першае пасяджэнне раённай выбарчай камісіі, на якой абраны яе кіруючыя органы: старшынёй камісіі – Алена Палягошка, намеснікам старшыні – Вольга Карабчук, сакратаром – Алена Мурашка.
Па прадстаўленні райвыканкама раённая камісія стварыла таксама выбарчыя акругі па выбарах у раённы Савет дэпутатаў.

Зінаіда Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *