znak-dobrovolnoi-sertifikacii

У адпаведнасці з тэхнічнымі рэгламентамі

Актуальное

znak-dobrovolnoi-sertifikaciiУ мінулым годзе ўступілі ў сілу тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў » ( ТР ТС 007/2011), «Аб бяспецы цацак» (ТР ТС 008/2011), «Аб бяспецы парфумерна -касметычнай прадукцыі» (ТР ТС 009/2011).
Пераходны перыяд, які дазваляе рэалізацыю прадукцыі без пацвярджэння адпаведнасці рэгламентам заканчваецца 15 лютага 2014 г. для ТР ТС 007/2011 і ТР ТС 008/2011, а 1 ліпеня 2014 г. — для ТР ТС 009/2011. З гэтага часу ўся рэалізуемая ў краіне прадукцыя (у тым ліку і ІП), якая падпадае пад дзеянне ўказаных рэгламентаў, павінна рэалізоўвацца толькі пры наяўнасці адпаведных дакументаў ( сертыфікатаў адпаведнасці, дэкларацый аб адпаведнасці, пасведчання аб дзяржрэгістрацыі Мытнага саюза) і маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў-членаў Мытнага саюза.
А з 1 ліпеня 2013 г. уступілі ў сілу тэхнічныя рэгламенты «Аб бяспецы харчовай прадукцыі (ТР ТС 021/2011), «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (ТР ТС 022/2011), «Тэхнічны рэгламент на сокавую прадукцыю з фруктаў і гародніны» (ТР ТС 023/2011), «Тэхнічны рэгламент на маслатлушчавую прадукцыю (ТР ТС 024/2011), «Аб бяспецы збожжа» (ТР ТС 015/2011), «Аб бяспецы асобных відаў спецыялізаванай харчовай прадукцыі, у тым ліку дыетычнага лячэбнага і дыетычнага прафілактычнага харчавання (ТР ТС 027/2012), «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў» (ТР ТС 029/2012).
Пераходны перыяд, які дазваляе рэалізацыю прадукцыі, якая раней не падлягала ў рэспубліцы абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці, без пацверджання адпаведнасці рэгламентам заканчваецца 1 студзеня 2014 г. для ТР ТС 027/2012 і для ТР ТС 029/2012, а з 1 ліпеня 2014 г. — для ТР ТС 021/2011.
Да 15 лютага 2015 г. дзейнічае пераходны перыяд, які дазваляе вытворчасць і выпуск у абарачэнне прадукцыі ў адпаведнасці з абявязковымі патрабаваннямі, устаноўленымі да дня ўступлення ў сілу тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, пры наяўнасці дакументаў пра пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі ўказаным абавязковым патрабаванням, выдадзеным ці прынятым да дня ўступлення ў сілу адпаведных тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.
З указанага часу ўся рэалізуемая ў краіне прадукцыя (у тым ліку ІП), якая падпадае пад дзеянне ўказаных рэгламентаў, павінна рэалізоўвацца толькі пры наяўнасці адпаведных дакументаў, прадугледжаных рэгламентамі, і маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі.
Парадак пацвярджэння юрасобамі і ІП якасці і бяспекі тавараў, на якія распаўсюджваюцца тэхнічныя рэгламенты, пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах і на рынках, устаноўлены пунктам 6 пастановы міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, Дзяржкамітэта па стандартызацыі РБ ад 7 мая 2007 г. № 28/35/38/27 «Аб пацвярджэнні бяспекі і якасці тавараў пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах, гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання, на гандлёвых месцах на рынках».

Вольга Барысенка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.