Сын — мучыцель

Человек и закон

257908_s1Браслаўскім раённым аддзелам следчага камітэта расследавалася крымінальная справа у адносінах аднаго з мясцовых жыхароў, з этычных меркаванняў назавём яго, скажам, Іван Іванавіч.
Падставай завесці ў адносінах яго крымінальную справу паслужыла паступіўшая ў праваахоўныя органы інфармацыя.
Амаль 40-гадовы фізічна здаровы Іван Іванавіч жыў у доме састарэлага бацькі, да таго ж інваліда I-ай групы, доўгі час нідзе не працаваў, а харчаваўся ў прамым і пераносным сэнсе на пенсію бацькі.
Як стала вядома, мала таго, што здаровы мужчына не дапамагаў бацьку па дамашняй гаспадарцы, якую трымаў стары, нягледзячы на інваліднасць, дык яшчэ і забіраў у яго грошы. А траціў іх выключна на спіртное. І пасля чарговай папойкі, вярнуўшыся дадому, збіваў і здзекваўся над бацькам, «дзякуючы» вось такім чынам за хлеб і прытулак.
Не маючы іншых магчымасцей утаймаваць буяна, бацьку нічога не заставалася, як звярнуцца па дапамогу да праваахоўных органаў.
Падчас следства было ўстаноўлена, што Іван Іванавіч на працягу 5-ці месяцаў тройчы збіваў бацьку-інваліда.
Раённым аддзелам следчага камітэта яго дзеянні былі кваліфікаваны як «сістэматычнае нанясенне пабоеў (катаванне), здзейсненае ў адносінах да заведама не вінаватай асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане».
Прыгаворам суда Браслаўскага раёна дадзены грамадзянін асуджаны на 1 год пазбаўлены волі.

Аляксандр Барысевіч, следчы следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *