a_8316e7ed

Полымя спынілі своечасова

Государственная пограничная политика

a_8316e7edПагранічная служба Браслаўскага раёна сапраўды можа ганарыцца сваімі супрацоўнікамі. Яны пільна сочаць за тым, каб на мяжы быў парадак, не правозілася кантрабанда і не парушалі закон нелегальныя мігранты. Але ж адно, калі вайскоўцы ў зялёных фуражках адказна выконваюць сваю работу, а другое, калі праяўляюць у звычайных жыццёвых сітуацыях лепшыя чалавечыя якасці. Такім прыкладам выдатнага пагранічніка і неабыякавага чалавека з’яўляецца прапаршчык Максім Ролік.
Лістападаўскім днём малады хлопец вяртаўся са службы дадому. Яго ўвагу прыцягнуў дым у адным з дамоў агр. Казяны. Другі б чалавек проста прайшоў міма, маўляў, не мая гэта справа, але ж не Максім. Ён вырашыў высветліць, у чым жа справа, і падышоў бліжэй. Аказалася, што агонь ахапіў гарышча дома, там ужо моцна палыхаў уцяпліцель паміж столей і дымаходам. Максім Ролік адразу паведаміў пра пажар дзяжурнаму пагранічнага паста, супрацоўнікам МНС, а сам прыняўся спыняць полымя.
Хутка на дапамогу прыбылі яшчэ чацвёра пагранічнікаў, сталі па ланцужку перадаваць ваду на дах. Ім удалося патушыць пажар яшчэ да прыезду пажарнай службы. Такім чынам пагранічнікі выратавалі жылы дом, які належаў сталай жанчыне, ад поўнага выгарання.
Таццяна Пятушка.
Плывуць плыты ў Латвію
Ноччу 2 снежня полацкія вайскоўцы ў зялёных фуражках заўважылі на рацэ Заходняя Дзвіна сілуэт, які быў падобны на плыт. І сапраўды, пры праверцы рачнога ўчастка пагранічны нарад вылавіў незвычайную канструкцыю са звязаных паміж сабой корабаў цыгарэт, прымацаванага да іх GPS-трэкера і рухавіка. Такім чынам кантрабандысты па цячэнні ракі хацелі пераправіць у Латвію партыю цыгарэт.
Зараз вылаўлены незаконны груз перададзены супрацоўнікам мытні, колькасць цыгарэт і сума іх ацэнкі ўстанаўліваецца.
З пачатку 2013 года гэта ўжо чацвёрты выпадак перапраўкі цыгарэт такім спосабам. Усяго полацкімі пагранічнікамі ў гэтым годзе спынена 115 нелегальных фактаў перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз баларуска-латвійскую і беларуска-літоўскую межы. Затрымана больш за 680 тысяч пачак цыгарэт на агульную суму звыш 3,6 млрд. рублёў.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.