DSC_2177 (Small)

Пасвячэнне ў гімназісты

Актуальное

DSC_2177 (Small)Сёлета рады гімназістаў папоўнілі больш за 40 вучняў. Святочнае пасвячэнне ў гэтую вялікую сям’ю адбылося напрыканцы лістапада.
Праграма свята была цікавай і відовішчнай. З “Алімпа” спусціліся старажытнагрэчаскія богі, якія прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам своеасаблівыя выпрабаванні. Юныя гімназісты рыхтавалі прэзентацыі сваіх класаў, спявалі, танцавалі, гралі на музычных інструментах, словам, раскрывалі свае таленты, хто як мог. А дапамагалі ім у гэтым класныя кіраўнікі, педагог-арганізатар, музычны кіраўнік і харэограф. Затым гімназісты прынялі клятву на вернасць установе. Яны паабяцалі з гордасцю несці ганаровае званне гімназістаў і памнажаць славу ўстановы сваёй паспяховай вучобай і карыснымі справамі.

Крысціна Яроцкая,
Караліна Жэбрык,
вучаніцы гімназіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.