DSC00817фото (Small)

Пачаў дзейнічаць інфармацыйны цэнтр

Актуальное

DSC00817фото (Small)З пачатку сваёй дзейнасці раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прымае ўдзел у розных праектах, рэалізацыя якіх садзейнічае ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра, паляпшэнню якасці сацыяльнага абслугоўвання розных катэгорый грамадзян, умацаванню фізічнага, псіхалагічнага, духоўнага здароўя людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сталых.
Сёння цэнтрам вельмі актыўна рэалізуецца міжнародны праект Еўрапейскага Саюза «Даваць мясцовыя паслугі для больш здаровага сталага насельніцтва», мэтай якога з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых і інвалідаў Беларусі.
Дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта, з лістапада 2013 года ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачаў сваю дзейнасць інфармацыйны цэнтр для сталых і інвалідаў. Таксама распрацаваны яго сайт, на якім размешчана інфармацыя, карысная для дадзенай катэгорыі насельніцтва.
Кожны сталы чалавек або людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія валодаюць камп’ютарам, могуць самастойна наведаць наш сайт braslav-tcson.ihb.by і атрымаць патрэбную інфармацыю. Калі ў вышэйуказаных грамадзян няма такой магчымасці, то можна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр па адрасе: г. Браслаў, ул. К. Лібкнехта, 6 або па тэл.: 63-1-56. Чакаем вашых зваротаў.

Людміла Шылін,
загадчык аддзяленнем першаснага
прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназіравання ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.