a_8316e7ed

Нелегал на мяжы і незаконныя грузы

Государственная пограничная политика

a_8316e7edЗусім нямнога заставалася прайсці грамадзяніну Алжыра. Ён бы перасёк мяжу і трапіў у Латвію, але пільныя полацкія пагранічнікі не далі яму гэтага зрабіць.
У Браслаўскім раёне вайскоўцы ў зялёных фуражках разам з участковым інспектарам РАУС аператыўна спрацавалі і затрымалі 27-гадовага алжырца. У Беларусь малады чалавек прыехаў з Расіі. У яго намеры ўваходзіла нелегальнае перасячэнне беларуска-латвійскай мяжы. А ўжо трапіўшы ў суседнюю краіну, грамадзянін Алжыра стаў бы дабірацца да Швецыі, дзе жыве яго сям’я.
У нашай краіне мужчына знаходзіўся незаконна, таму зараз высвятляюцца абставіны таго, як ён трапіў у Беларусь. Яго чакае адміністрацыйная адказнасць за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне заканадаўства аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. А гэта прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь і дэпартацыю.
Некалькі дзён таму назад полацкія пагранічнікі атрымалі аператыўную інфармацыю. Сумесна з супрацоўнікамі Верхнядзвінскага РАУС, АБЭЗ Полацкага і Міёрскага РАУС і ваеннай контрразведкі КДБ у Міёрскім раёне на беразе р. Заходняя Дзвіна яны знайшлі нелегальны груз. Шэсць корабаў цыгарэт (3000 пачак) былі ўпакаваны ў паліэтылен, да іх прыстасаваны 9 GPS-трэкераў. Бачна, што груз рыхтаваўся да перапраўкі ў суседнюю Латвію. Недалёка затрымалі і траіх грамадзян, аднак мужчыны сваё дачыненне да нелегальнай перапраўкі не пацвярджаюць.
Зараз высвятляюцца абставіны такога незаконнага дзеяння, дачыненне затрыманых асоб да яго. Сума ацэнкі цыгарэт з беларускімі акцызамі складае больш за 18 млн. рублёў, GPS-трэкеры ацэнены ў 11,5 млн. рублёў.
У гэты ж дзень, але праз некалькі гадзін супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАУС і пагранічнікі па дарозе Верхнядзвінск – адміністрацыйная мяжа РФ каля адной з вёсак раёна затрымалі мікрааўтобус “Мерсэдэс”. Грамадзянін Беларусі, які кіраваў аўтамабілем, перавозіў больш за 3 тоны мяса на суму каля 65 млн. рублёў без адпаведных на тое дакументаў.
Зараз супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАУС праводзяць праверку па гэтым факце.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.