IMG_8381

Навагодняе віншаванне старшыні райвыканкама С.Н.Шматава (відэа)

Власть и общество

IMG_8381У апошнія дні адыходзячага года прынята падводзіць вынікі, разглядваць перспектывы, намячаць новыя мэты і выпрацоўваць стратэгію выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця народнагаспадарчага комплексу.
2013 год прайшоў пад знакам беражлівасці, якая адлюстроўвалася не толькі ў эканоміі рэсурсаў, матэрыялаў, укараненні энергазберагальных тэхналогій, але і беражлівых адносінах да людзей, асабістых дасягненняў і поспехаў калектываў.
Духоўнаму і маральнаму ўдасканаленню садзейнічала святкаванне 1 025-годдзя Хрышчэння Русі, года праваслаўнай кнігі, чарговай гадавіны каранацыі Маці Божай Браслаўскай — Валадаркі азёр, якія зноў і зноў звяртаюць нашу ўвагу на вечныя каштоўнасці.
У складаных эканамічных умовах пэўных поспехаў дасягнулі хлебазавод і малаказавод. Не дапусцілі зніжэння валавой прадукцыі СВК «Маяк Браслаўскі» і КУСП «Відзаўскі». Торфабрыкетны завод цалкам выканаў план і першым у рэспубліцы закончыў здабычу торфу. Мы шчыра дзякуем усім за разуменне, адказнасць, жаданне зрабіць раён больш прыгожым, а людзей багацейшымі. Няхай працоўныя дасягненні нашых землякоў, якія ўнеслі годны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну і адзначаны ганаровымі граматамі профільных міністэрстваў і ведамстваў, стануць прыкладам для 140 маладых спецыялістаў, што сёлета ўліліся ў працоўную сям’ю нашага раёна.
Дарагія браслаўчане! З вялікай павагай і шчырай надзеяй на сумесную плённую працу на карысць нашай Радзімы віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі — святамі, якія нясуць мір і любоў, радасць і міласэрнасць, надзею і ўпэўненасць у будучыні. Давайце будзем берагчы адзін аднаго, прыслухоўвацца і разумець, тварыць і ўдасканальваць, каб 2014 год стаў годам, насычаным новымі ідэямі і працоўнымі здзяйсненнямі, бязмернай увагай да ветэранаў і людзей, якія асабліва маюць патрэбу ў клопаце.
У год 70-годдзя вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў менавіта на маладое пакаленне ўскладваецца і надзея, і абавязак зрабіць усё магчымае для людзей, якія абаранялі пакаленні ад жахаў вайны, паклалі жыццё, любоў і будучыню на алтар Вялікай Перамогі.
Паважаныя ветэраны, няхай вашы дні будуць напоўнены ласкай і клопатам блізкіх, непадробным інтарэсам маладых і іх удзячнасцю за ваш подзвіг.
Жадаем усім жыхарам Браслаўскага раёна моцнага здароўя, светлага свята, выдатнага настрою. Няхай 2014 год стане годам міру і згоды, будзе шчаслівым і паспяховым, прынясе ў вашы дамы цеплыню, радасць, дабро і любоў.

Сяргей Шматаў, старшыня райвыканкама .
Ніна Пучынская, старшыня райсавета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.