Гульня для ўсіх

Актуальное

ПрокопчикМэтай рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю фізічна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола з’яўляецца фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя вучняў, безумоўна, і прапаганда гэтай масавай гульні сярод навучэнцаў школ, а таксама выяўленне таленавітых дзяцей для далейшых заняткаў гэтым відам спорту. Гэты сумесны праект Міністэрства адукацыі і федэрацыі футбола зарадзіўся ў мінулым годзе.
На конкурс было прадстаўлена 200 матэрыялаў па рабоце школьнага калектыву ў рамках фізічнага выхавання з усёй краіны. І толькі 70 настаўнікаў былі адзначаны за перадавыя метады і спартыўныя дасягненні. Безумоўна, вельмі радуе, што ў іх ліку і настаўнік СШ № 1 Аляксандр Крышталевіч, які атрымаў дыплом другой ступені і атрымаў для сваёй школы грашовую прэмію каля 8 млн. руб.
Як паведаміла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Таццяна Літвінка, у школе надаецца вялікая ўвага фізічнаму выхаванню навучэнцаў, праводзіцца шмат спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў. Таксама яна адзначыла і плённую работу настаўнікаў навучальнай установы, якія прыкладаюць усе сілы, каб нашы дзеці пасябравалі са спортам і бачылі толькі «плюсы» ад урокаў фізкультуры.
Дзякуючы папулярызацыі ў школе футбола, шмат хлопцаў установы аддаюць перавагу гэтай гульні. Значны ўплыў на маладых футбалістаў аказваюць і спартыўныя сустрэчы з членам асноўнага саставу футбольнай каманды «Тарпеда БелАз» (Жодзіна) быўшым навучэнцам школы Яўгенам Пракопчыкам (на здымку).
Па словах Таццяны Віктараўны, грашовая прэмія пойдзе на ўмацаванне
спартыўнаінвентарнай базы школы.
Застаеццастаецца спадзявацца, што ў хуткай будучыні сярод браслаўчан з’явяцца сапраўдныя зоркі самай папулярнай гульні — футбола.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *