gerbflag1

Фарміруюцца акруговыя камісіі

Актуальное

gerbflag1У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь да 3 студзеня 2014 г. ішло вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў.
Па Браслаўскай выбарчай акрузе №2, у якую ўваходзіць г. Браслаў, Відзаўскі, Опсаўскі і Мяжанскі сельсаветы, у акруговую выбарчую камісію па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў вылучана 11 прадстаўнікоў: Іна Мініна, Раіса Каросцік, Аляксандр Бабуль, Людміла Пяскарская, Яўген Лабуць, Людміла Жусель, Вячаслаў Каладынскі — шляхам збору подпісаў; Марына Пуйша — ад абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь»; Іван Цялежнікаў — ад абласнога савета ветэранаў; Дзяніс Палягошка — ад абласнога аб’яднання БРСМ; Уладзімір Лясовіч — ад абласнога Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Па Бігосаўскай выбарчай акрузе №4, у якую уваходзяць і Далёкаўскі, Друеўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цяцеркаўскі сельсаветы, ад Браслаўскага раёна ў акруговую выбарчую камісію па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў вылучаны 3 прадстаўнікі — Таццяна Пліско і Галіна Караткова — шляхам збору подпісаў; Мікалай Бараноўскі — ад абкома прафсаюза АПК.
Стварэнне акруговых выбарчых камісій павінна завяршыцца не пазней за 6 студзеня 2014 г.
Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.