lheufz hs,f

Аднаўленне рыбных запасаў — справа важная.

Актуальное

lheufz hs,frybaБеларуская прырода не толькі маляўнічая, але і багатая на рэсурсы: у лесе — драўніна, грыбы і ягады, у азёрах — рыба. Усе мы карыстаемся яе дарамі. Але кладоўка прыроды не бяздонная.

Дары прыроды трэба выкарыстоўваць рацыянальна, берагчы і папаўняць!
Калі аднаўленне лесу — справа складаная і працяглая, то рыбных запасаў нашых вадаёмаў — больш простая. Тым не менш на кожны вадаём, арандуемы для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, распрацоўваюцца рыбалоўна-біялагічныя абгрунтаванні, у якіх агаворваюцца розныя ўмовы вядзення на ім гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку і зарыблення.
Аднак у 2011-2012 гг. Браслаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету выдала карыстальнікам рыбалоўных угоддзяў шэраг прадпісанняў аб неабходнасці зарыблення арандуемых вадаёмаў. Але нават пасля гэтага не ўсе карыстальнікі выканалі законныя патрабаванні, за што іх кіраўнікі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Штрафы, відаць, усё ж паўздзейнічалі, і ў 2011-2012 гг. былі зарыблены шэраг вадаёмаў, што знаходзяцца ў карыстанні нацпарка, ПТУП «Карловіч», ПМС, Відзаўскага каледжа і ФГ «Вікторыя Вера».
Сёлета восенню праведзена зарыбленне рознаўзроставым сярэбраным карасём воз. Багданоўскае, Неспіш, Обаль, а таксама воз. Снуды сяголеткам шчупака.
Пры гэтым хочацца адзначыць як станоўчы факт тое, што ўвесь рыбапасадачны матэрыял, выкарыстаны для зарыблення ў бягучым годзе, атрыманы на прудах нацыянальнага парка, у тым ліку і сяголетка шчупака, які раней завозіўся з іншых рыбгасаў.
Будзем спадзявацца, што патрабаванні заканадаўства па зарыбленні вадаёмаў будуць выконвацца іх карыстальнікамі і ў наступныя гады. Пры гэтым будзе выкарыстоўвацца рыбапасадачны матэрыял, атрыманы ў прудах нацпарка, і не толькі карась, але і іншыя, больш каштоўныя віды.

Дзмітрый Палуэктаў, дзяржінспектар МІАЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.