ehlektroehnergiya

За спажытую электраэнергію трэба разлічвацца

Актуальное

ehlektroehnergiyaУ нашым раёне за 9 месяцаў спажыўцы скарысталі 36,7 млн. кВТ*г электраэнергіі. З іх 43,8% прыпадае на насельніцтва, 16,6% — прамысловыя прадпрыемствы, 16,3% — сельгасарганізацыі і 23,3% — іншыя арганізацыі і ўстановы. Пры гэтым разлічыліся за электраэнергію толькі 94,2% спажыўцоў.
Самы нізкі ўзровень аплаты ў сельскай гаспадарцы – 72,7%. Агульная запазычанасць сельгаспрадпрыемстваў толькі сёлета склала 2,3 млрд. руб. Найбольшымі даўжнікамі з’яўляюцца “Новая Гвардыя” (505 млн. руб.), “Друйскі” (338 млн. руб.), “Слабодка – агра” (351,7 млн. руб.).
У сувязі з тым, што не забяспечана 100-працэнтная аплата, усім спажыўцам – даўжнікам уведзены рэжымы абмежавання — адключаны ад электраэнергіі канторы, майстэрні, піларамы і іншыя аб’екты.
Аднак знаходзяцца спажыўцы, якія самавольна зрываюць пломбы энергазбыту і падключаюць абясточаныя аб’екты. Хачу папярэдзіць кіраўнікоў такіх гаспадарак, што пры выяўленні падобных выпадкаў электраўстаноўкі будуць адключацца ад электрасетак на апорах ліній электраперадач або ад сілкуючай падстанцыі. Пры гэтым уся інфармацыя пра падобныя факты будзе перадавацца ў пракуратуру. Аднаўленне электрасілкавання такіх аб’ектаў будзе адбывацца толькі пасля аплаты затрат, звязаных з падключэннем і адключэннем.
Усім астатнім спажыўцам хачу напомніць пра перадаплату да 1 чысла разліковага месяца ў аб’ёме, прадугледжаным дагаворам электразабеспячэння. Пры парушэнні тэрмінаў уводзяцца рэжымы абмежавання падачы электраэнергіі, а таксама налічваецца пеня ў памеры 0,3% ад недаплачанай сумы за кожны дзень пратэрміноўкі.
Што датычыць бытавых абанентаў, то для іх парадак аплаты застаецца ранейшым. Аплачваць неабходна да 25 чысла месяца, наступнага за разліковым, строга па паказаннях электралічыльнікаў. Пры выяўленні запазычанасці ці заніжэння аб’ёму спажывання, аплата робіцца па тарыфе, які забяспечвае поўнае пагашэнне эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслугі электразабеспячэння, які на сённяшні дзень складае 841, 7 руб./ кВт*г.
Своечасовая аплата за электраэнергію – адна з галоўных умоў надзейнай работы энергасістэмы, што ў канчатковым выніку з’яўляецца гарантыяй бесперабойнага электразабеспячэння для кожнага з нас.

Аляксандр Кезік,
інжынер участка энергазбыту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.