П’янае ліхацтва — заўжды бяда

Человек и закон

1383420414_640_480Звычайнай чарговай аварыяй не назавеш ДТЗ, якое адбылося 2 лістапада ў Браславе.
— Усё адбывалася хутка і відовішчна, нібы на здымках кінафільма, — расказаў карэспандэнту газеты старшы інспектар ДПС АДАІ Браслаўскага РАУС Юрый Лаўрыновіч, які якраз нёс службу на дарогах горада.
У той вечар каля 18.50 недалёка ад РАНС супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць аўтамабіль “BMW-X5”, але на патрабаванне міліцыянераў вадзіцель адрэагаваў наадварот – мацней націснуў на педаль газу. Аўтамабіль ДПС пачаў праследаваць парушальніка. Падчас пагоні вадзіцель BMW ствараў аварыйныя сітуацыі, ставіў пад пагрозу жыццё і здароўе ўдзельнікаў дарожнага руху, а іх у гэты час было нямала. Аўтамабіль парушальніка рухаўся з хуткасцю 170 км/г. На вуліцы Дзяржынскага каля будынка Белдзяржстраха вадзіцель не справіўся з кіраваннем, яго аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, “знёс” дзве светлавыя апоры, два дрэвы пасля чаго перакуліўся.
— Часткі аўтамабіля, слупоў і іскры ад правадоў ляцелі ў розныя бакі, – узгадвае Юрый Лаўрыновіч. – Разам з інспектарам ДАІ Алегам Мількевічам кінуліся ратаваць вадзіцеля і пасажыраў “BMW”. Але, як аказалася ім наша дапамога была не патрэбна. Жыхар пасёлка Відзы Андрэй Грахоўскі вадзіцель разбітай іншамаркі нават аказаў актыўнае супраціўленне пры яго затрыманні. Пасля медыцынскага агляду, ад якога, дарэчы, вадзіцель адмовіўся , высветлілася, што ён быў п’яным. Цяпер Андрэй Грахоўскі пазбаўлены права на кіраванне аўтамабілем тэрмінам на тры гады і павінен выплаціць штраф у памеры 15 млн.руб.
Дарэчы, ні вадзіцель, ні пасажыры ў аварыі не пацярпелі, чаго не скажаш пра “BMW”, якая не падлягае рамонту.

Вольга Патаповіч.

Фота з сайта braslaw.by + прадастаўлена супрацоўнікамі РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *