Ведаць, каб не спатыкнуцца

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAСёння ўсюды і многа гавораць пра правы чалавека. Тым не менш кожны дзень у свеце адбываецца вялікая колькасць злачынстваў, у тым выпадку ўчыненых непаўналетнімі. Практыка паказвае, многія з іх, нават, і не ведалі, што здавалася б за зусім бяскрыўдны ўчынак наступае крымінальная адказнасць. А як вядома: не веданне закона не вызваляе ад адказнасці. Дык дзе ж проста дзіцячае свавольства, а калі яно пераходзіць грань і становіцца злачынствам. Менавіта такія сітуацыі разглядалі васьмікласнікі СШ №1 разам з бібліятэкарам і пракурорам раёна Юрыем Кезікам у рамках тыдня прававых ведаў, які праходзіў у цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы.
Юрый Станіслававіч нагадаў падлеткам, што ў крымінальным кодэксе ёсць шэраг артыкулаў, калі адказнасць за правапарушэнні пачынаецца ўжо з 14 гадоў. Яшчэ ён адзначыў, што такое распаўсюджанае сёння злачынства, як крадзеж мабільнага тэлефона, абавязкова будзе раскрыта, бо, дзякуючы сучасным тэхнічным сродкам, гэты тэлефон рана ці позна знойдзецца.
Па словах Ю. Кезіка ў нашым раёне ў параўнанні з мінулымі гадамі значна паменшылася злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. За бягучы год адбылося толькі два.
Не ўпусціў пракурор і яшчэ адзін вельмі важны аспект, папярэдзіўшы школьнікаў пра адзіную базу крымінальных і адміністрацыйных парушэнняў, у якой захоўваюцца ўсе нашы, нават, самыя нязначныя «праколы». А гэта пляма на ўсё жыццё, і дарога атрымаць шэраг прэстыжных прафесій будзе закрыта.
Галоўнае памятаць, што сапсаваная рэпутацыя падобна разбітай вазе: склеіць можна, але шчыліны застануцца.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *