Усё лепшае – дзецям

Актуальное

IMG_7056 (Small)Асамблея ААН 20 лістапада 1959 года прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989-м – і адпаведную канвенцыю. З таго часу ў гэтую дату адзначаецца Сусветны дзень дзяцей. І зараз на агульнасусветным і нацыянальным узроўнях ажыццяўляецца шэраг ініцыятыў, накіраваных на абарону правоў і інтарэсаў дзяцей, паляпшэнне ўмоў жыцця маці і дзіцяці.
Не засталіся ў баку ад гэтай важнай падзеі і браслаўчане. Актывісты БРСМ сумесна з АДАІ Браслаўскага РАУС ладзілі акцыю “Усё лепшае – дзецям.” Яе мэтай было прыцягненне ўвагі бацькоў і ўвогуле грамадскасці да бяспечнага ўдзелу малых у дарожным руху. Тыя бацькі, якія перавозілі сваіх маленькіх пасажыраў ці пераходзілі разам з імі праезную частку згодна з правіламі, атрымлівалі віншаванні і падарунак – наклейку “Увага! У машыне дзіця.” А самім віноўнікам свята арганізатары акцыі ўручалі апельсіны, дабрачынна выдзеленыя ТАА “Еўраторг”. Усмешкі дзяцей і іх бацькоў сімвалічна дапоўнілі карціну святочнага дня.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *