a_8316e7ed

Уцячы не ўдалося

Государственная пограничная политика

a_8316e7edНеспакойнай выдалася ноч з нядзелі на панядзелак для полацкіх пагранічнікаў і супрацоўнікаў АДАІ Браслаўскага РАУС.
Позна вечарам вайскоўцам у зялёных фуражках паступіла інфармацыя пра магчымую спробу перамяшчэння кантрабанды з Беларусі ў Латвію. Каб праверыць гэты звесткі, да мяжы быў накіраваны пагранічны нарад з сабакам. Недалёка ад адной з прыгранічных вёсак Браслаўскага раёна яны прыкмецілі легкавы аўтамабіль “Аўдзі” без рэгістрацыйных нумароў. Вадзіцель машыны, заўважыўшы набліжэнне пагранічнікаў, паспрабаваў уцячы.
Падчас праследавання, да якога далучыліся супрацоўнікі ДАІ, іншамарку ўдалося затрымаць. У ёй знаходзіліся 6 жыхароў Браслава, а ў багажніку іх аўтамабіля 15 корабаў цыгарэт (7,5 тысячы пачак).
Вячэрні ваяж да мяжы не застанецца беспакараным: за невыкананне законных патрабаванняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў мясцовым жыхарам пагражае адміністрацыйная адказнасць. Зараз машына з цыгарэтамі дастаўлена ў міліцыю. Сума ацэнкі затрыманых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей устанаўліваецца.
Ёсць пытанні да гэтай кампаніі і ў АБЭЗ – прыйдзецца адказваць за незаконную перавозку тавараў падакцызнай групы.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.