Турнір па складанні пазлаў

Актуальное

Изображение 055 (Small)Мерапрыемствы, накіраваныя на арганізацыю занятасці моладзі, заўсёды актуальныя. А калі маладым людзям прапануюцца яшчэ і новыя формы баўлення часу, то кошт такіх “забаў” узрастае ці не ўдвая.
З мэтай арганізацыі больш разнастайнага адпачынку школьнікаў падчас восеньскіх канікулаў райкам БРСМ у мінулую сераду прапанаваў навучэнцам гарадскіх школ паўдзельнічаць у турніры па складанні пазлаў. Такія спаборніцтвы для нас адносна новыя, і праходзілі яны больш якэксперымент. Своеасаблівае вывучэнне попыту, як кажуць.
Да ўдзелу ў турніры запрашаліся школьнікі сярэдняга і старэйшага звяна, пажадана з ліку членаў арганізацыі. Спаборніцтвы былі камандныя (па 5 чалавек). Удзельнічаць у іх заявіліся каманды “Смяшарыкі” (СШ №1), “Залатая пяцёрка” (СШ №2) і “Maximum” (гімназія). Перад школьнікамі стаяла простая задача – скласці пазл (мазаіку) з 260 кавалачкаў за як мага меншы час. Каб выключыць падглядванні, сюжэты карцінак былі падабраныя розныя. Гледачы таксама не засталіся ўбаку ад агульных падзей: для тых, хто не хацеў проста хварэць за сваіх, арганізатары таксама падрыхтавалі пазлы, толькі меншыя.
Здавалася б, што тут складанага, але пачуцці разгарэліся яшчэ тыя. Удзельнікі адной і той жа каманды спрачаліся паміж сабой, сапернікі назіралі адзін за адным і ўсімі сіламі імкнуліся не саступіць і не страціць каштоўныя мінуты. Аднак больш кемлівыя павінны былі вызначыцца. І імі стала моладзь з каманды “Maximum”. Гімназісты справіліся з пастаўленай задачай за 25 мінут і 51 секунду. Другімі з вынікам у амаль 35 мінут сталі “Смяшарыкі”, а трэцяе месца занялі навучэнцы другой гарадской школы (41 з паловай мінута). Усе ўдзельнікі атрымалі граматы.
Па словах першага сакратара райкама саюза моладзі Марыі Сяліцкай, інтарэс да турніру пераўзыйшоў усе чаканні. Эксперымент паказаў, што такія мерапрыемствы маюць права на жыццё. Таму у планах арганізатараў правесці яшчэ адзін такі турнір падчас зімовых канікулаў, але зрабіць яго плануюць ужо больш маштабным з запрашэннем да ўдзелу ўсіх школ раёна.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *