Супраць праяўленняў карупцыі

Актуальное

notaboutmoneyУ пракуратуры раёна прайшла каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на тэрыторыі Браслаўшчыны, у якой удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама, начальнікі раённых падраздзяленняў міліцыі, следчага камітэта, камітэта дзяржбяспекі, аператыўнікі групы барацьбы з эканамічнай злачыннасцю (БЭЗ).
На нарадзе дакладчыкі адзначылі, што праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы прымаюць практычныя меры па папярэджванні ў раёне праяўленняў карупцыі. Пры наяўнасці такіх фактаў высвятляюцца вінаватыя асобы і прыцягваюцца да адказнасці. Разам з тым існуе патрэба ў актывізацыі дзейнасці мясцовых праваахоўных органаў у гэтай важнай сферы.
У мінулым годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна выяўлены 4 злачынствы карупцыйнай накіраванасці, з іх 2 — групай па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС. Пры гэтым групай БЭЗ РАУС факты хабарніцтва і эканамічных злачынстваў не выяўляліся ўжо некалькі год. Сёлета за мінулы перыяд выяўлены 2 злачынствы карупцыйнай накіраванасці.
Так, у сакавіку раённым аддзелам следчага камітэта па матэрыялах групы БЭЗ была распачата крымінальная справа ў адносінах да дырэктара турыстычна-аздараўленчага прадпрыемства, які, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, ўкраў маёмасць прадпрыемства ў буйным памеры.
Таксама за дадзены перыяд супрацоўнікамі ГБЭЗ Браслаўскага РАУС канфіскавана 113,65 л фальсіфікаваных спіртных напіткаў на сумму 2 717 000 руб. паліва — на 243 000 руб. У даход дзяржавы накіравана 13 659 пачак цыгарэт на суму 136 827 000 руб.
Трэба адзначыць неабходнасць паляпшэння якасці расследаванняў раённым аддзелам следчага камітэта, бо ёсць факты неаднаразовай адмены пастаноў следчага пра спыненне крымінальнай справы карупцыйнай накіраванасці.
Увогуле ж найбольш уразлівымі для карупцыйных праяўленняў застаюцца галіны будаўніцтва і сельскай гаспадаркі раёна. У бягучым годзе яны выяўлены падчас фарміравання статыстычнай справаздачнасці па ўводзе ў эксплуатацыю жылля як з боку падрадных будаўнічых арганізацый, так і сельгасарганізацый.
Па выніках каардынацыйнай нарады канкрэтныя задачы па ўдасканаленні мер барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй знайшлі сваё адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Юрый Кезік, пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *