IMG_7028 (Small)

Славім подзвіг салдацкі

Актуальное

IMG_7028 (Small)У аддзеле бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі назапашана вялікая колькасць сцэнарных матэрыялаў рознай тэматыкі і накіраванасці. У наступным годзе наша краіна будзе адзначаць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым у бібліятэцы прайшла прэзентацыя тэматычнай падборкі «Славім подзвіг салдацкі», у якую ўвайшлі сцэнарныя і метадычныя матэрыялы, якія былі надрукаваны ў розных перыядычных выданнях. Папка змяшчае ксеракопіі найбольш цікавых сцэнарных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі мерапрыемстваў да гэтай знамянальнай даты. Гэта літаратурна-музычныя кампазіцыі, патрыятычныя ўрокі, тэматычныя вечарыны, гадзіны мужнасці, урокі памяці, сустрэчы з ветэранамі і малалетнімі вязнямі.
Да паслуг карыстальнікаў аформлена таксама картатэка сцэнарыяў, якія не ўвайшлі ў тэматычную папку.
У раённай бібліятэцы можна ўзяць электронныя дыскі з дакументальнымі фільмамі ваеннай тэматыкі і аўдыёзапісы, якія зробяць любое мерапрыемства больш відовішчным і запамінальным. Гэта фільмы пра падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі, друк у гады вайны, дзейнасць беларускіх мастакоў, стварыўшых вялікую палітру твораў ваеннай тэматыкі, беларускага пісьменніка Васіля Быкава і яго пранікненыя творы, стужкі пра Брэцкую крэпасць-герой, Хатынь, цяжкае жыццё дзяцей ваеннай пары, запісы песень ваенных гадоў.
Гэтыя матэрыялы ў сваёй рабоце могуць выкарыстоўваць не толькі настаўнікі і выхавацелі, яны будуць цікавымі і для ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў раёна, работнікаў клубных устаноў і ўсіх жадаючых.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.