1349097786_400x300

Па выніках санправеркі

Актуальное

1349097786_400x300Спецыялісты Браслаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў ходзе праверак па захаванні санітарнага заканадаўства пры арганізацыі харчавання вучняў за перыяд з 26 верасня па 24 кастрычніка у Карасінскім, Ахрэмаўскім, Слабодскім, Опсаўскім дзіцячых садах, яслях-садах № № 1,2,3 і ў сталовых СШ №1 г. Браслава, Казянскай, Замошскай, Дрысвяцкай, Друйскай, Чэрнеўскай, Кансталінскай, Урбанскай, Богінскай, Іказненскай, Слабодкаўскай школ, Браслаўскай і Грытунскай дзіцячы сад-пачатковых школах выявілі шэраг парушэнняў.
Так, у некаторых сталовых устаноў адукацыі раёна адсутнічае праточнае гарачае водазабеспячэнне, не хапае неабходных памяшканняў у харчблоках; выяўлены факты парушэння ўмоў захоўвання прадуктаў і няспраўнае тэхналагічнае абсталяванне; не ўсюды захоўваецца паточнасць тэхналагічнага працэсу; устаноўлены факты несвоечасовага праходжання супрацоўнікамі сталовых прафмедагляду,
Па выніках праверак накіравана 28 прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў і адно аб прыпыненні работы харчблока.
На адказных асоб 13 устаноў адукацыі складзена 14 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях на суму 4 200 тыс. руб.

Вольга Рудакова,
галоўны санітарны ўрач
раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.