linejune0

Новыя памеры дзіцячай дапамогі

Актуальное

linejune0З 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 года ўстаноўлены новыя памеры дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пры нараджэнні першага дзіця дапамога выплачваецца ў памеры 10-кратнага бюджэту пражытачнага мінімуму, што з 1 лістапада складае 10 475 300 рублёў, на другога і наступных дзяцей у памеры 14 БПМ — 14 665 400 руб. Звяртаем увагу, што пры вызначэнні памеру дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіця ў склад сям’і не ўлічваюцца дзеці, адносна якіх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў, а таксама дзеці, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях або ў дзіцячых дамах.
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўныя арганізацыі да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 1 047 530 руб.
Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіця да 3-х гадоў на першага дзіця складае 1 911 100 руб., на другога і наступных — 2 184 100 руб., на дзіця-інваліда — 2 457 200 руб. Права на дадзеную дапамогу маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіця. Іншыя члены сям’і або сваякі дзіцяці маюць права на такую дапамогу, калі яны знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за гэтым дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў. Пры назначэнні памеру дапамогі па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў улічваюцца дзеці (родныя, усынаўлёныя, удачароныя, пасынкі і падчарацы) ва ўзросце да 18 гадоў, якія выхоўваюцца ў сям’і.
Памер дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сямей складае: на дзіця-інваліда — 733 300 руб., на кожнага дзіця — 523 800 руб. Права на дадзеную дапамогу маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) пры ўмове, калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўсросце да 18 гадоў, дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека; бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца ваеннаслужачымі , якія праходзяць тэрміновую ваенную службу; абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і ці адзіны бацька ў няпоўнай, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы, а таксама, калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам І групы, а другі даглядае яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
Нагадаю атрымальнікам дапамог пра своечасовасць звяртання за іх назначэннем. Дзяржаўныя дапамогі назначаюцца з дня ўзнікнення права на іх, калі зварот за назначэннем паступіў не пазней за 6 месяцаў са дня ўзнікнення такога права.

Зоя Карпіцкая,
гал. інспектар райаддзела фонду
сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.