DSCN5490 (Small)

Новыя бацькі, адгукніцеся

Актуальное

DSCN5490 (Small)Дзяцінства — гэта тое, з чаго пачынаецца жыццё кожнага чалавека. Гэта перыяд, які вызначаецца як самы яскравы і важны этап. На жаль, некаторыя не клапоцяцца пра шчаслівае дзяцінства сваіх дзяцей і ператвараюць яго ў безупыннае гора.
У кастрычніку пазбавілі бацькоўскіх правоў адзінокую маці, якая не захацела захаваць сям’ю для сваіх дзяцей. І вось Коля (3 гады) і Павел (6 гадоў) шукаюць сям’ю, якая б стала для іх утульным домам, дзе яны знайшлі б цяпло, увагу і клопат. На сённяшні дзень хлопцы знаходзяцца ў Друйскім дзіцячым доме.
Калі вы поўныя сіл, у вашай сям’і усім хапае месца і цяпла, тэлефануйце па нумарах
62-8-52, 62-2-47.

Святлана Аўсюкевіч,
спецыяліст
сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.