Навагодні марафон стартаваў

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЗусім мала засталося часу, калі куранты абвяшчаць пачатак новага 2014 года. І нягледзячы на цёплае і такое не зімовае надвор’е, у паветры ўжо вітае навагодні святочны настрой. Першымі навагоднюю эстафету распачалі ўдзельнікі выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка», якая адкрылася ў Цэнтры дзяцей і моладзі і будзе дзейнічаць да 7 студзеня. Дзецям, якія ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе, фантазіі, таленту і крэатыўных ідэй не займаць.
Прадстаўленыя работы падзелены на тры накірункі. Авантурныя елкі з нетрадыцыйных і зусім нечаканых матэрыялаў: засушаных кветак, стручкоў фасолі, долек лімонаў і апельсінаў.
Дэкаратыўна-прыкладны накірунак уключае вырабы з салёнага цеста, выцінанкі, беларускі лямец. Па словах дырэктара ЦДМ Ірыны Угарэнка паступова вяртаецца выразанне па дрэву.
Работы выяўленчай творчасці адрозніваюцца адухаўленнем, радасцю і пазітыўнасцю.
На адкрыцці выставы прайшла сустрэча з юнымі майстрамі, работы якіх сталі пераможцамі ў раённым этапе і будуць прадстаўляць наш раён у абласным.
Не абышлося і без сюрпрызаў. Гэта «Чароўная калядная лямпа», якая дапаможа выканаць любое жаданне.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *