Інавацыйная прадукцыя запатрабавана

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЗа 10 месяцаў года на Браслаўскім хлебазаводзе выпечана больш за 730 т хлебнай інавацыйнай прадукцыі і 18 т кандытарскіх вырабаў. У грашовым выражэнні гэта склала 40,5% ад агульнага аб’ёму рэалізаванай прадукцыі пры заданні 40%.
У ліку інавацыйнай прадукцыі і 22 новыя яе віды, вырабленыя па рэцэптах, распрацаваных мясцовымі хлебапёкамі, у тым ліку 12 хлебабулачных і 10 кандытарскіх.
Па словах дырэктара прадпрыемства Валерыя Пятушкі, інавацыйная прадукцыя запатрабавана спажыўцом, бо калектыў няспынна працуе над удасканаленнем яе смакавых якасцей, строга вытрымліваюцца ўсе тэхналагічныя працэсы. Паспяхова рэалізуюцца фармавыя вітамінізаваныя віды хлеба, такія як «Мара», «Мара новы», абагачаныя фоліевай кіслатой, вітамінамі В2, В6, В12, і падавыя бездражджавыя — «Несцерка», » Несцерка новы», «Маладзік асобы».
Новыя віды хлеба, кандытарскіх вырабаў карыстаюцца попытам і за межамі раёна. З пачатку года падчас выязнога гандлю ў Мінск , Віцебск, Полацк, Наваполацк, суседнія раёны прададзена больш за 100 т хлебабулачнай прадукцыі і кандытаркі, а таксама 50 т безалкагольных напіткаў.
Аксана Касцюкевіч (на здымку справа) і Ларыса Карпухіна на працоўнай змене раскатваюць цеставыя загатоўкі на батоны, якія спачатку накіроўваюцца ў расстойную камеру, а ўжо затым — у печ. Ларыса на белабулачнай лініі працуе нядаўна, а вось Аксана Касцюкевіч — работнік са стажам. Яна і дапамагла Ларысе ўнікнуць ва ўсе тонкасці гэтай нялёгкай справы.
Старшы майстар хлебазавода Ірына Суханава адгукаецца пра абедзвюх жанчын толькі станоўча. Кажа, што іх добрасумленным і адказным адносінам ад абавязкаў можна толькі пазайздросціць.

Казімір Пятушка, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *