Імкнуцца да лепшых паказчыкаў

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAАткрытае акцыянернае таварыства “Агравідзы” з комплексам па адкорме буйной рагатай жывёлы з’яўляецца валаўтвараючай гаспадаркай раёна па вытворчасці ялавічыны. Менавіта ад таго, якія прывагі атрымліваюць там, колькі адгружаюць на мясакамбінаты прадукцыі, залежыць агульны вынік паказчык мясной галіны раёна.
Трэба сказаць, што ў апошнія гады комплекс паступова набірае абароты, дзе з квартала ў квартал павышаюць вытворчыя паказчыкі.
Як ідуць справы ў падраздзяленні акцыянернага таварыства, карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказала загадчык комплексу Святлана Баярун.
— Загадчыкам мяне яшчэ рана называць, бо выконваю яго абавязкі ўсяго 2 тыдні. Да гэтага ж працавала 6 гадоў заатэхнікам комплексу, таму абстаноўкай валодаю.
За 9 месяцаў бягучага года намі атрымана без малога 11 тысяч тон валавой прывагі жывёлы. Гэта на 4% менш да намі ж запланаваных, але ж і плюс 1% да ўзроўню мінулага года.
З 81 аднатыпнага комплексу ў рэспубліцы па паказчыках за тры кварталы мы размясціліся на 34 месцы. А яшчэ 4–5 гадоў таму назад не ўзнімаліся вышэй за 50-е. Дасягнулі гэтага за кошт удасканалення тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы. Скажам, напрыклад, пасля таго, як пачалі на корм закладваць плюшчанае зерне, сярэднясутачныя прывагі быкоў растуць рэгулярна. Да таго ж мы яшчэ і ўдасканальваем тэхналогію прыгатавання такога корму. Калі ў першыя гады рыхтавалі яго ў павеці былога спіртзавода, дзе былі пэўныя абмежаванні па трамбоўцы і ўкрыванні з-за нізкага даху, то цяпер плюшчанае зерне ўкладваем у сянажныя траншэі на нашай тэрыторыі, а замест мяхоў з пяском і бетоннай пліткі ў якасці “гнёту” выкарыстоўваем зрулоненую салому. Гэта ў разы павысіла спажыўнасць корму.
Яшчэ адно слабае месца, ад чаго не год пакутваў комплекс, — камплектаванне яго маладняком. Бычкі з гаспадаркі, перш чым трапіць на комплекс, абавязкова праходзілі ветэрынарную апрацоўку. А вось сярод тых, што куплялі ў сельгаспрадпрыемствах і ў насельніцтва, здараліся значныя паморкі. Цяпер жа ў нашы памяшканні не прапляе ніводная галава маладняку, пакуль не пройдзе выстае месячны каранцін на спецыяльных участках.
Такім чынам паступова і паляпшаем свае паказчыкі. Як гаварыла раней, за 9 месяцаў атрымалі амаль 11 тысяч тон валавой прывагі.
Цяпер за кошт продажу прадукцыі комплексу забяспечваецца 55% фонду штомесячнай зарплаты ўсёй гаспадаркі. За 9 месяцаў рэалізавалі дзяржаве 1356 галоў БРЖ агульнай вагой 634 тоны. Сярэднездатачная вага яе склала 468 кілаграмаў, што на 18 кг вышэй за мінулагодні паказчык. 94% з усёй здадзенай жывёлы прынята вышэйшай укормленасцю. А ўся прадукцыя была здадзена толькі дзяржаўным мясакамбінатам.
Такім чынам, за тры папярэднія кварталы комплекс выручыў 14,4 мільярда рублёў пры рэнтабельнасці ў 34,7%. А выйдзем на больш высокія прывагі, рэнтабельнасць яшчэ ўзрасце. На што цяпер і арыентуецца сельгасгаліна. А што для росту рэзервы ёсць, сведчаць дасягненні нашых лепшых працаўнікоў.
Так, за 10 месяцаў цяляты дарошчвання, якіх даглядаюць Жана Андрушкявячэне і Інта Мамзелева (на здымку злева направа) у сярэднім за суткі прыбывалі ў вазе на 768 г, а іх валавы прырост за гэты тэрмін склаў 81,9 тоны.
Зразумела, што такія паказчыкі сталі магчымымі ў першую чаргу дзякуючы іх стараннай працы, а ў другую — што механізатары гаспадаркі забяспечылі нас даволі якаснымі спажыўнымі кармамі. Асабліва якасць і спажыўнасць кармоў уплывае на набор вагі ў перыяд адкорму. Але і тут пераважвае чалавечы фактар. Здаецца, жывёла ў боксах адкорму з’ядае раўнацэнны рацыён, а вось паказчыкі розняцца. Там, дзе працуюць такія руплівыя даглядчыкі, як Валерый Рутко і Васіль Вярэніч (на здымку злева направа), сярэднясутачныя прывагі за 10 месяцаў узраслі да 787 г.

Аляксандр Азевіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *