І карысна, і прыгожа

Актуальное

IMG_8555 (Small)Ля дзесяці найбольш значных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў Браслаўшчыны з’явіліся інфармацыйныя таблічкі. Чатыры з іх знаходзяцца ў горадзе і яшчэ шэсць – на тэрыторыі раёна. Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, яны закліканы даць турыстам і простым грамадзянам мінімальную інфармацыю пра тыя ці іншыя пабудовы ці помнікі.
“Залатыя” таблічкі на чыгуннай тумбе цяпер упрыгожваюць касцёлы ў Браславе, Слабодцы, Відзах і Дрысвятах, Свята-Успенскую царкву ў райцэнтры, Замкавую гару, Барысаў камень, што ў Друі, комплекс пабудоў на вуліцах Булойчыка-Лібкнехта, гару Маяк і гарадзішча Маскавічы. Кароткую інфармацыю пра аб’ект можна прачытаць на рускай і англійскай мовах. Для прыкладу, надпіс на інфармацыйнай таблічцы, усталяванай ля добра вядомага браслаўчанам калодзежа па вуліцы Булойчыка кажа: “Комплекс жылых і адміністрацыйных пабудоў (архітэктар Ю. Клос). Пабудаваны ў 1926 годзе на тагачаснай ускраіне горада Браслава ў “закапанскім” стылі. Складаецца з двух- і аднапавярховых дамоў. Адным з цікавейшых элементаў з’яўляецца драўляны шацёр над калодзежам.”

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *