Дзень прызыўніка

Власть и общество

IMG_6906 (Small)Штогод рады ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь папаўняюць каля сотні браслаўчан. Вось і ў мінулы аўторак у гонар тых юнакоў, што трапілі ў сёлетні восеньскі прызыў, прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
Першым са сцэны раённага Дома культуры хлопцаў вітаў ваенны камісар Браслаўскага раёна Віталь Грамніцкі. Ён акрэсліў неабходнасць вайсковай службы ў лёсе сапраўднага мужчыны і пажадаў прызыўнікам годна служыць Радзіме на гонар бацькоў і Браслаўшчыны.
Ад імя выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка падзякавала юнакам і іх бацькам за гатоўнасць абараняць Радзіму. “Служыце і будзьце годнымі сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ў далёкім 45-м перамаглі фашызм”, – сказала І. Лысенка.
Не засталіся ўбаку і грамадскія арганізацыі. З наказам да прызыўнікоў звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Леанід Мікшта, член Беларускага саюза афіцэраў Анатоль Міласердаў, старшыня раённага савета ветэранаў Іван Цялежнікаў, першы сакратар райкама БРСМ Марыя Сяліцкая. Чэсць і гонар за свой народ у сэрцы будучых салдат сваёй прысутнасцю ўсялялі і запрошаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – Павел Бульскі і Пётр Цітовіч. Выказалі свае пажаданні юнакам і прадстаўнікі духавенства. Цёплыя словы прагучалі з боку бацькоў. Урачыстую абстаноўку час ад часу разбаўлялі песні і тэатралізаваныя пастаноўкі ў выкананні супрацоўнікаў РДК.
Арганізатары ўрачыстасці прапанавалі прызыўнікамі своеасаблівую гульню на прадмет ведання імі армейскіх тэрмінаў і званняў. Самыя актыўныя з іх нават патрэніраваліся пісаць лісты дамоў.
Кульмінацыяй жа мерапрыемства стала ўручэнне павестак. Ваенком раёна Віталь Грамніцкі і Іна Лысенка ўручылі хвалюючы дакумент пяцідзесяці юнакам, якія хутка прымераць на сябе ваенную форму.
Аўтар гэтых радкоў пацікавіўся ў заўтрашніх салдат, з якімі думкамі і пачуццямі яны ідуць у армію. Адказы былі розныя: нехта шчыра радаваўся, што пакінуў цяжкае і нецікавае працоўнае месца, іншы збіраўся служыць з-за пачуцця доўгу. Аднак былі і думкі, годныя сапраўднага мужчыны. Так, адзін з прызыўнікоў выказаў пачуццё адказнасці перад краінай і яе народам і дадаў, што да таго ж ім рушыць і інтарэс перад невядомым, хоць і хутчэй за ўсё цяжкім часам. Аб’ядноўвала ж усіх засмучэнне ад неабходнасці пакідаць родны дом, бацькоў і каханых дзяўчын.

Вячаслаў Каладынскі.IMG_6899 (Small) IMG_6910 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *