IMG_8217 (Small)

Добры эканаміст да працы падыходзіць творча

Сельские будни

IMG_8217 (Small)Заўсёды думала, што праца эканаміста, якая звязана з разлікамі, лічбамі, станам статыстычных справаздач, аналізам эканамічнага развіцця, распрацоўкай планавых заданняў, не можа быць цікавай, а тым больш творчай. Але нядаўна мяне пераканала ў гэтым эканаміст ААТ “Друйскі” Анжэла Астапка.
Дзяўчыну пасля заканчэння Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа 5 год таму назад на працу прымаў былы старшыня гаспадаркі Станіслаў Радзэвіч. Усяго год Анжэла працавала галоўным бухгалтарам, добра зарэкамендавала сябе і была назначана эканамістам. Паступіла завочна вучыцца ў Горацкую акадэмію, дзе, як расказала сама Анжэла, атрымала добрую прафесійную падрыхтоўку.
Цяперашні старшыня Аляксандр Бялюн у размове са мной падкрэсліў, што Анжэла Данатаўна адказная, добра ведае справу, пастаянна імкнецца пашыраць свае веды.
А на маё пытанне, чаму Анжэла выбрала менавіта такую складаную дзейнасць, як эканоміка, яна патлумачыла:
— Схільнасць да дакладных навук у мяне праявілася ў школе, таму і вырашыла звязаць жыццё з лічбамі. Работа эканаміста ніколі не бывае лёгкай, — расказвае Анжэла Астапка. — Вялікая колькасць падлікаў, дакладнасць – гэта адзін са складальнікаў. Другі, не менш важны, – работа з людзьмі. Мы са старшынёй гаспадаркі Аляксандрам Белюном і спецыялістамі рэгулярна наведваем фермы, дзе праводзім сходы, на якіх мая задача —зацікавіць людзей заработнай платай і спецыяльнымі надбаўкамі. Кожны раз, напрыклад, працаўнікі цікавяцца сваім заробкам за дзень. Усё трэба тут жа хутка і беспамылкова падлічыць і даць правільную інфармацыю чалавеку. Я люблю працаваць з людзьмі, імкнуся адказваць на іх пытанні падрабязна і даступна. І лічу, што адзін з самых адказных абавязкаў эканаміста – кантраляваць аспект падлікаў заработнай платы быццам уласны кашалёк. Людзі павінны табе поўнасцю давяраць. Толькі тады можна лічыць сябе добрым спецыялістам.
— Эканаміст — гэта разнастайная дзейнасць, працягвае Анжэла. — Трэба не толькі лічыць, але і творча мысліць. Знаходзіць розныя “хады” для таго, каб і справы ў гаспадарцы ішлі добра, і людзі імкнуліся працаваць лепш. Эканоміка — гэта, што ты бачыш у далейшым, тое, як будуць жыць не толькі працаўнікі гаспадаркі, але і ў цэлым раён, таму што ўсе паказчыкі звязаныя.
Дзяўчыне, як высветлілася ў размове, вельмі падабаецца яе праца, мяняць якую яна не збіраецца. Найперш, таму, што калектыў у “Друйскім” зладжаны, справядлівы старшыня гаспадаркі, людзі добразычлівыя, працаўнікі на рабоце шчыруюць, таму і працаваць хочацца на радасць сабе і дзеля дапамогі людзям.

Вольга Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.