IMG_6891 (Small)

Будуецца спарткомплекс

Актуальное

IMG_6891 (Small)На гарадскім стадыёне кіпіць работа. Будаўнікі рыхтуюць аснову для будучай комплекснай спартыўнай пляцоўкі. Так, сіламі Браслаўскага ДРБУ-142 ужо выкананы земляныя работы, грунт падрыхтаваны да ўкладкі асфальту, устанаўліваецца бардзюрны камень. Калі ўсё пойдзе добра, да зімы там з’явіцца цвёрдае пакрыццё.
Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, на месцы цяперашняй будоўлі да лета наступнага года створаць цэлы спартыўны комплекс, які будзе ўключаць пляцоўкі для міні-футбола, валейбола, тэніса, дзіцячую гульнявую пляцоўку і спартгарадок. Плануецца, што комплекс будзе абсталяваны зручным і бяспечным палімерным пакрыццём і агароджай.
Будаўніцтва вядзецца ў рамках адной з праграм Еўрасаюза, у якой удзельнічаюць 12 раёнаў нашай краіны. Аднак займець апісаныя спартпляцоўкі пашанцавала не ўсім – аналагічныя комплексы акрамя Браслава павінны з’явіцца толькі ў Міёрах, Паставах і Верхнядзвінску.

Вячаслаў Каладынскі.IMG_6894 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.