Адноўлены помнік

Актуальное

IMG_6795 (Small)У маі месяцы бягучага года адміністрацыя СШ №1 імя А.М. Жданава праз раённую газету звярнулася да ўсіх людзей з прапановай аказаць пасільную матэрыяльную дапамогу ў аднаўленні помніка былой настаўніцы Ніны Апацкай.
І вось, дзякуючы бацькам вучняў школы, былым вучням Ніны Васільеўны, яе калегам і проста добрым людзям, было сабрана 5,5 млн. рублёў. Гэтых грошай хапіла, каб на магіле Н. Апацкай устанавіць чорны мармуровы помнік.
Гавораць, чалавек жыве, пакуль яго памятаюць. Шмат прайшло часу, як не стала Ніны Васільеўны. За гэты перыяд вырасла не адно новае пакаленне. Аднак памяць пра гэтага чалавека жыве ў сэрцах яе вучняў, калег і знаёмых. Заслужыла яна людскую павагу і ўдзячнасць адкрытай справядлівай душой, сваім прафесіяналізмам, самаадданай працай.
Праўда, магчыма, гэтая добрая справа не была бы завершана, каб не выдатныя арганізатарскія здольнасці і трывалая жыццёвая пазіцыя дырэктара школы № 1 Тамары Стоммы. Гэта яна ўзяла на сябе ўвесь клопат па аднаўленні помніка, а рабочыя школы ўстанавілі яго і пафарбавалі агароджу.
Устаноўлены помнік — гэта не толькі памяць пра настаўніцу. Гэта сведчанне таго, што на свеце многа неабыякавых людзей а значыць, і добрыя справы не знікнуць з нашага жыцця.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *