picture-16089

Увага, восеньская забарона!

Актуальное

picture-16089Згодна з дзеючымі правіламі вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства з 15 кастрычніка па 15 чэрвеня забараняецца ўсялякая лоўля рака вузкапальцага.
З 1 кастрычніка па 15 красавіка ўводзіцца забарона на прамысловую лоўлю на зімавальных ямах. Пералік іх і межы указаны ў рыбалоуна — біялагічных абаснаваннях арандатараў і карыстальнікаў. Рыбаловаў – аматараў гэтая забарона не датычыць.
Напамінаю ўсім неабыякавым да прыроды людзям, што пры выяўленні на вадаёмах браканьерскіх прылад лоўлі рыбы, пра вядомыя вам факты браканьерства паведамляйце ў інспекцыю па тэлефоне “гарачай лініі” +3752153 32-2-75, які працуе кругласутачна.

Дзмітрый Палуэктаў, дзяржінспектар Браслаўскай МІАЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.