IMG_7828 (Small)

Ушанавалі мацярынства

Актуальное

IMG_7828 (Small)У панядзелак, 14 кастрычніка, райкам БРСМ правёў акцыю, прымеркаваную да Дня маці. Актывісты з ліку навучэнцаў другой школы зранку сустракалі жанчын з дзецьмі і дарылі ім тэматычныя паштоўкі, кветкі і словы ўдзячнасці за нялёгкую матчыну працу.
Пазней акцыя мела працяг у крыху іншым выглядзе. На скрыжаванні вуліц ля магазіна “Родны кут” тыя ж маладыя людзі, але ўжо з дапамогай супрацоўнікаў АДАІ Браслаўскага РАУС дарылі букеты, паштоўкі, усмешкі ды і ўвогуле добры настрой жанчынам, якія кіравалі аўтамабілямі, ці проста праходзілі міма.
Такім вось прыемным для ўсіх чынам браслаўская моладзь у чарговы раз ушанавала мацярынства і звярнула ўвагу грамадскасці на яго прэстыж і прыгажосць.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.