Урок Дабрыні для малодшых вучняў

Власть и общество

IMG_6404 (Small)Для кожнага маці — самы дарагі і блізкі чалавек, з яе пачынаецца жыццё. Гэта самае першае галоўнае светлае слова. Ад самай калыскі мы адчуваем на сабе клопат родных матуль, якія разам з намі і радуюцца, і перажываюць. Такая тэма гучала на ўроку Дабрыні «Таму, што маці побач!», які прайшоў у раённай дзіцячай бібліятэцы напярэдадні Дня маці.
На ўроку вучні 3 класа Браслаўскай СШ № 2 (на здымку) даведаліся пра гісторыю свята, з вялікім задавальненнем расказвалі пра сваіх мам. Колькі ласкавых, пяшчотных слоў гучала ў адрас самага дарагога нам чалавека.
Потым бібліятэкар Вольга Мачуль прапанавала вучням з дапамогай пантамімы паказаць, дзе працуюць іх маці. І трэба сказаць, у маленькіх дзяўчынак і хлопчыкаў, якія з энтузіязмам узяліся дэманстраваць спецыяльнасць сваіх мам, гэта вельмі добра атрымлівалася.
Была і праверка хатняга задання. Дзеці прынеслі з сабой малюнкі і сачыненне пра самы шчаслівы дзень сваёй мамы. Большасць вучняў прыгадалі дзень, калі нарадзіліся самі ці іх сёстры і браты, і калі ўся сям’я збіраецца разам.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *