625646_3

У раённых медыкаў папаўненне

Актуальное

625646_3У жніўні гэтага года пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў на Браслаўшчыне пачалі практыкаваць маладыя спецыялісты — тры ўрачы і трынаццаць медыцынскіх сясцёр.
У аграгарадку Опса першых пацыентаў прымае загадчыца амбулаторыі, урач агульнай практыкі Алена Лаўшэнка, такі ж урач з’явіўся і ў Відзаўскай паліклініцы – Юлія Лісоўская. У раённай паліклініцы лечыць зубы ўрач-стаматолаг Таццяна Рыкун.
Медсястра Марыя Грышкова назірае за здароўем дзяцей у яслях-садзе №3. Акушэрка Наталля Лесік на плюскай зоне кантралюе здароўе жанчын. Таксама нялёгкую працу акушэрак асвойваюць у Слабодкаўскай урачэбнай амбулаторыі Марыя Лахондзікава і ў райбальніцы Настасся Жэлудкевіч.
Настасся Галцэева новая загадчыца Дрысвяцкага ФАПа.
Медыцынскімі сёстрамі дзіцячай кансультацыі і паліклінікі працуюць Вераніка Максімовіч, Карына Фёдарава і Валерыя Куцікава, у Слабодскай амбулаторыі – Кацярына Сямашка, а ў фізіятэрапеўтычным аддзяленні бальніцы — Таццяна Лазарава.
Ратаваць хворых урачам — рэаніматолагам дапамагае Ілона Юркевіч, а ў тэрапеўтычным аддзяленні — Аляксандра Юдачка. Прымае пацыентаў разам з урачом-кардыёлагам паліклінікі медсястра Дзіяна Грыневіч.
З мэтай найбольш поўнага і глыбокага авалодання прафесіянальнымі ведамі і навыкамі, хуткай адаптацыі ў калектывах за маладымі спецыялістамі замацаваны настаўнікі з ліку медыкаў, якія маюць шматгадовы вопыт работы і могуць перадаць свае веды маладым.
Мы жадаем нашым маладым калегам поспехаў у нялёгкай працы па захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва раёна.

Яўген Матусевіч, намеснік галоўнага ўрача Браслаўскай ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.