У небе папяровыя змеі

Актуальное

змей 006 (Small)У верасні па кітайскім календары азначаецца «Свята высокага пералёту», прысвечанае паветранаму змею.
З нагоды гэтага незвычайнага для нас свята ў Чэрнеўскай школе прайшло вясёлае і забаўляльнае мерапрыемства.
Безумоўна, можна проста купіць паветранага змея ў магазіне, але значна цікавей змайстраваць яго ўласнымі рукамі, тым больш, што многа часу для гэтага не спатрэбіцца. Таму напачатку для вучняў школы быў праведзены майстар-клас па вырабе паветранай цацкі. З фантазіяй і энтузіязмам падышлі дзеці да стварэння ўласных стракатых вырабаў. Пасля чаго вучні школы сабраліся на пляцоўцы каля ракі Друйка, дзе запусцілі ў неба рознакаляровыя папяровыя цацкі.
Кожны з удзельнікаў спаборніцтва прыкладаў усе намаганні, каб паветраны змей узляцеў вышэй за астатнія. Дзеці падскоквалі, бегалі, лавілі паветраныя патокі. Таму свята на свежым паветры прайшло весела, ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.

Уладзімір Аляксееў,
настаўнік Чэрнеўскай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *