Тыдзень, прысвечаны мамам

Актуальное

воспитательная работа 2013-2014 294 (Small)У нашай школе стала традыцыяй праводзіць тыдзень, прысвечаны Дню маці. Вучні 1 — 11 класаў удзельнічаюць у розных творчых конкурсах, такіх як “Партрэт маёй мамы», «Лепшыя радкі – маме”, і інш. Класныя кіраўнікі праводзяць інфармацыйныя гадзіны, на якіх знаёмяць сваіх выхаванцаў з гісторыяй свята, а вучні распавядаюць пра сваіх мам, іх захапленні, працу.
Кульмінацыяй тыдня на гэты раз стала правядзенне спартыўна-забаўляльнай праграмы «Самая спрытная мама”, у якой удзельнічалі як дзеці, так і дарослыя. Свята было напоўнена песнямі пра маму, вясёлымі танцамі, спартыўна-гарэзнымі конкурсамі. Складана аказалася выбраць адзінага пераможцу, таму чулай мамай стала Ганна Шалкоўская, прыгожай — Таццяна Варанецкая, добрай — Людміла Лях, вясёлай — Вольга Вушак, разумнай — Іна Чыркунова, спартыўнай — Вольга Аленчык, мамай-умеліцай прызналі Анжэлу Цыўнель. А шматдзетныя мамы Святлана Храпан і Вікторыя Мельянцева ўдзельнічалі амаль ва ўсіх конкурсах, таму заслужана атрымалі тытулы энергічных і цудоўных.
У Дзень маці, 14 кастрычніка, педагог-арганізатар школы і члены піянерскай дружыны “Спартак” выйшлі на вуліцы агр. Опса, каб павіншаваць усіх мам, якія сустрэліся ім на шляху сувенірамі і кветкамі. Тым самым унеслі чарговую часцінку ў святочную атмасферу.

Аляксандра Крупко, намеснік дырэктара па ВР і Таццяна Стэфановіч, педагог-арганізатар Опсаўскай СШ.воспитательная работа 2013-2014 277 (Small) воспитательная работа 2013-2014 291 (Small) воспитательная работа 2013-2014 294 (Small) воспитательная работа 2013-2014 297 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *