Скасаваць шлюб можна ў ЗАГСе

Спрашивайте-отвечаем

Razvod_i_vseЧула, што скасаваць шлюб, калі няма дзяцей, можна і ў ЗАГСе. Ці праўда гэта? І раскажыце, калі ласка, пры якіх умовах не трэба звяртацца ў суд.
Святлана.
На гэтае пытанне рэдакцыя газеты папрасіла адказаць начальніка аддзела ЗАГС Галіну Юрэнку.
— З 1 студзеня 2013 года ўступіла ў сілу адно са змяненняў у Кодэксе аб шлюбе і сям’і. Цяпер у некаторых выпадках скасоўваць шлюбы можна ў ЗАГСе і не звяртацца ў суд. Для гэтага трэба згода мужа і жонкі, адсутнасць у іх сумесных непаўналетніх дзяцей, а таксама маёмаснай спрэчкі.
Да 12 верасня 1999 года ЗАГСы займаліся шлюбаразводнымі працэсамі, аднак тэрмін разгляду заяў складаў тры месяцы. Цяпер жа ў выпадку, калі пара падыходзіць пад патрабаванні заканадаўства, яе развядуць праз месяц – два пасля падачы заявы. Адказаць трэба будзе толькі на пытанне, ці добра яны абдумалі рашэнне расстацца.
У 2011 годзе ў Беларусі заключана 86,8 тыс. шлюбаў, а распалася 38,6 тыс. сямейных пар. Атрымліваецца, на кожныя два шлюбы ў краіне прыпадае адзін развод. Каля 60 % сямейных пар пры разводзе маюць дзяцей.
За 9 месяцаў бягучага года ў нашым раёне ў аддзеле ЗАГС па ўзаемнай згодзе скасавана 11 шлюбаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *