1

Пра ветэранаў не забыліся

Актуальное

1Не забыліся павіншаваць у Дзень пажылых людзей ветэранаў і працуючых пенсіянераў браслаўскія медыкі. Для іх у актавай зале былі наладжаны ўрачыстыя мерапрыемствы. Сімвалічна, што пасвячэнне ў маладыя спецыялісты стала іх часткай, бо старэйшае пакаленне вызначаецца багатым жыццёвым вопытам, мудрасцю.
Сёлета ў нашу лячэбную ўстанову прыйшло шмат спецыялістаў. Па добрай традыцыі іх і ветэранаў вітаў Галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч. Ён падкрэсліў важнасць пераемнасці ў рабоце вопыту ветэранаў. Пажадаў здароўя і даўгалецця, выразіў надзею, што вопыт і веды ветэранаў паслужаць захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва.
Работнікі раённага Дома культуры парадавалі ўсіх прысутных святочным канцэртам, а прафсаюзны камітэт уручыў ветэранам кветкі і падарункі.

Леакадзія Царкоўская, старшыня прафкама ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.