Перамога юных шахматыстаў

Актуальное

IMG_5930 (Medium)Абласная спартакіяда па шахматах сярод дзяцей і падлеткаў па месцажыхарстве прайшла 12 кастрычніка ў Віцебску. Паказаць сваё шахматнае майстэрства прыехалі каманды з ўсіх раёнаў вобласці. Але, нягледзячы на вялікую колькасць вопытных ўдзельнікаў турніру, дзіцячая зборная нашага раёна дабілася значнага поспеху і сярод сельскіх раёнаў заняла першае месца.
Трэба адзначыць, што сённяшні поспех дзіцячай каманды ў свой час заклалі энтузіясты шахматнага руху Мікалай Юла, Святлана Мацкевіч, Мар’ян Гінько, Мікалай Дзянісаў.
Увесь час шахматная сям’я нашага раёна папаўняецца новымі зорачкамі. Выдатны вынік на абласных спаборніцтвах паказала вучаніца 4 класа Ахрэмаўскай школы Настасся Атрашкевіч. У асабістым заліку яна стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру сярод дзяўчынак. З гэтым поспехам можна павіншаваць і першага трэнера пераможніцы Алену Арцімовіч.
Наступны этап — гэта міжнародны шахматны турнір «Латгальская восень» у
г. Даўгаўпілсе, куды запрошаны лепшыя браслаўскія шахматысты.

Уладзімір Аляксееў,
кіраўнік шахматнага гуртка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *