Паспяшы рабіць дабро

Актуальное

IMG_7246 (Small)Першага кастрычніка ў календары не адзначаны чырвоным колерам. Але мы добра ведаем, што гэты дзень асаблівы, бо паўсюдна ў нашай краіне выказваюць словы павагі людзям шаноўнага ўзросту, і па магчымасці паляпшаюць іх якасць жыцця.
У гэты дзень прайшла акцыя «Паспяшы рабіць дабро», арганізатарам якой выступіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Супрацоўнік цэнтра разам з медыцынскім работнікам і парыкмахерам камбіната бытавога абслугоўвання наведалі адзінокіх састарэлых, каб павіншаваць іх са святам. Але гэта не адзіная мэта дабрачыннай акцыі.
Людміла Шыліна, загадчык аддзялення першаснага прыёму, віншавала пенсіянераў, жадала ім моцнага здароўя, уручала святочныя паштоўкі і мяшэчкі з ліпавымі кветкамі, зробленыя рукамі наведвальнікаў цэнтра. Фельчар Алена Пабяржына ўсім памерала крывяны ціск, ўважліва выслухала скаргі на здароўе, дала слушныя парады. Любоў Аўсюкевіч жадаючым зрабіла стрыжкі.
Безумоўна, сустракалі іх з радасцю, дзяліліся сваімі праблемамі, выказвалі пажаданні, якія супрацоўнік тэрытарыяльнага цэнтра паабяцала абавязкова выканаць. А на развітанне ўсе сталыя запрашалі яшчэ раз да сябе ў госці.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *