32004131

Пашчыруем разам

Актуальное

32004131Залатая восень з кожным днём усё больш нагадвае пра сябе. Пахаладала, пажоўкла і пасыпалася лістота. Каб перад зімовай парой навесці агульны парадак ва ўласным доме, 12 кастрычніка пройдзе раённы суботнік. Адпаведнае распараджэнне 27 верасня падпісаў старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў.
У адпаведнасці з ім кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў рэкамендавана правесці суботнік на працоўных месцах ці заняцца добраўпарадкаваннем вуліц, тратуараў, замацаваных тэрыторый.
У час падрыхтоўкі да сумеснай працы аддзелам эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання даручана давесці да суб’ектаў гаспадарання заданні па аб’ёмах работ па добраўпарадкаванні.
Заробленыя прадпрыемствамі і арганізацыямі на суботніку сродкі неабходна да 1 лістапада добраахвотна пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама: «3641312000015 в ЦБУ № 205 филиала № 214 ОАО «АСБ Беларусбанк», МФО 660, УНП 300170661″. На гэты рахунак залічваюцца і добраахвотныя ўзносы грамадзян.
Сродкі суботніка будуць выкарыстаны на мерапрыемствы па добраўпарадкаванні горада, а таксама на аплату расходаў, звязаных з правядзеннем раённых масавых мерапрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.