Папярэдзім трагедыі на вадзе

Актуальное

13702590811448Даўно скончыўся купальны сезон, многія рыбаловы ўжо паставілі свае плаўсродкі на зімовае захоўванне. Аднак на вадаёмах вобласці абстаноўка застаецца нестабільнай.
Па стане на 10 кастрычніка, у вобласці патанулі 86 чалавек, з іх 6 дзяцей, выратаваны 72 чалавекі, у іх ліку 17 дзяцей. У нашым раёне патанулі 4 дарослыя і дзіця.
Трагічна скончылася рыбалка 10 кастрычніка на возеры Струста для сямейнай пары з Браслава. Калі перакулілася лодка, жанчыну паспеў выратаваць рыбалоў, які быў у гэты час непадалёку. А вось яе муж, на жаль, загінуў.
Як правіла, прычынамі асенніх трагедый з’яўляюцца парушэнні мер асабістай бяспекі і вельмі халодная вада.
Таварыства выратавання на вадзе зноў заклікае жыхароў раёна да выканання мер бяспекі.
Пры выхадзе на вадаём выратавальныя камізэлькі трэба адзяваць на сябе, па-першае, так цяплей, а па-другое — бяспечней. Любыя плаўсродкі павінны быць аснашчаны блокамі плывучасці, якія пры поўным затапленні павінны трымаць судна на плаву, асабліва гэта датычыцца пластыкавых і дзюралевых лодак. Не выплывайце далёка ад берага, асабліва ў непагадзь, бо часта падчас моцнага ветру ламаюцца вёслы і становіцца складана кіраваць суднам.
Дакументы, запалкі і сродкі сувязі павінны знаходзіцца ў непрамакальных пакетах.
У раёне ўжо быў падобны выпадак, калі сям’я з Мінска з малым дзіцём ў час дажджу на возеры Струста знаходзіліся каля васьмі гадзін, пакуль вадалазы выратавальнай станцыі не даставілі іх на бераг. Прычынай гэтага здарэння было зламанае вясло, на шчасце, ветрам хутка знесла лодку да вострава.
Заўсёды выконвайце меры бяспекі, каб прадухіліць трагедыю!

Анатоль Міласердаў, старшыня раённага ТВВАД.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *