a_8316e7ed

Напралом, не заўважаючы знакі

Государственная пограничная политика

a_8316e7edНе першы раз спрабуюць некаторыя грамадзяне не законным шляхам перасячы мяжу, а “прарвацца” праз яе ў розных пунктах пропуску. Яшчэ адну такую спробу, на гэты раз на беларуска-латвійскім накірунку, спынілі полацкія пагранічнікі. У гэтым выпадку вадзіцель аўтапоезда застаўся без 6 колаў з-за звычайнай няўважлівасці. Шляхам з Латвіі ў Беларусь грамадзянін Літвы пры выездзе з пункта пропуску пасля афармлення дакументаў у кантрольных службаў праігнараваў знак «STOP», які размяшчаўся каля модуля пагранічнай службы. Мужчына паспрабаваў далей працягнуць сваю паездку, пасля чаго пагранічнікі былі вымушаны скарыстацца сродкамі прымусовага прыпынку, а на месца здарэння выклікаць супрацоўнікаў ДАІ.
Вадзіцель прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму ў пункце пропуску і правіл дарожнага руху. У выніку з-за невыканання патрабаванняў пагранічнікаў мужчына страціў 6 колаў і 1 млн. 300 тысяч рублёў.
У сувязі з дадзеным фактам неабходна яшчэ раз нагадаць пра тое, што парадак перамяшчэння транспартных сродкаў, знаходжання ў пункце пропуску асоб здзяйсняецца супрацоўнікамі пагранічнай службы, за невыкананне іх патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.