IMG_7321 (Small)

На зіму запасліся

Актуальное

IMG_7321 (Small)Даўно ўжо ў час правядзення восеньскага кірмашу не стаяла такое цудоўнае надвор’е, як ў мінулую суботу. Магчыма, таму так шматлюдна было ў Леснічоўцы. Зрабіўшы пакупкі, гараджане не спяшаліся пакідаць гандлёвыя рады, размаўлялі са знаёмымі, дзяліліся ўраджаннямі пра арганізацыю свята. Мяркуючы ж па ўбачаным асабіста і па водгуках знаёмых браслаўчан, кірмашом яны засталіся задаволены, большасць змагла купіць ўсё, што планавала.
А выбар быў багаты. Сельгаспрадпрыемствы прывязлі ў Леснічоўку збожжа, бульбу, садавіну, гародніну, мяса. Багаты выбар дароў садоў і агародаў прапанаваў каапнарыхтпрам, дзе і таўпілася большасць пакупнікоў. Хоць і здараліся невялікія перабоі з гандлем капустай, але яе хутка давозілі.
На любы густ можна было выбраць мяса, каўбасныя вырабы, вэнджаніну ў аўталаўках СВК “Маяк Браслаўскі”. А “Мяжаны”, як заўсёды, акрамя зерня і бульбы, прапанавалі племянных трусоў.
У Відзаўскім каледжы можна было паласавацца духмянай рыбнай юшкай. Дарэчы, відзаўчане толькі вярнуліся з Віцебска, дзе таксама прымалі ўдзел у такім мерапрыемстве. Там прадалі шмат бульбы, зерня і больш за 20 галоў племянных трусоў.
Не застаўся ўбоку і нацыянальны парк, які наладзіў сёлета гандаль свежай і марожанай рыбай, мёдам з ляснога пчальніка, а падсобная гаспадарка — мясам. Дарэчы свежых лінёў і шчупакоў разабралі ўсіх.
Прымальнымі былі і цэны. Скажам, калі за кілаграм бульбы большасць гандляроў прасіла 2 і больш тысячы, то ў Замошскай школе яе можна было набыць за 1500 руб.
Цікавай і насычанай была і забаўляльная праграма, арганізаваная самадзейнымі артыстамі РДК.
Сваю акцыю па дапамозе ў разносцы купленага людзям сталага ўзросту прапанаваў і райкам БРСМ. Праўда, маладыя людзі крыху запазніліся і з’явіліся на кірмаш, калі большасць пенсіянераў свае пакупкі ўжо зрабіла. Праўда, усе ж камусьці і паспелі дапамагчы.
Такім чынам, на мой погляд, сваёй мэты дапамагчы людзям зрабіць восеньскія запасы кірмаш дасягнуў.
А вось што пра арганізацыю гандлю гаварылі мне браслаўчане:
Ірына: — Тыдзень таму назад была на восеньскім кірмашы ў Міёрах. Там яго праводзяць у цэнтры горада. Перакрываюць рух. Ці не паспрабаваць было б і нам перанесці кірмаш на плошчу і прылягаючыя вуліцы ля магазіна “Бэрэжжа”. З Леснічоўкі ж вельмі нязручна дабірацца з грузам у горад.
Таццяна: — А я не згодна з папярэдняй рэспандэнткай. Лічу, што для такога мерапрыемства лепшага месца як у Леснічоўцы не знайсці. Задаволена і асартыментам тавараў. Купіла ўсё, што планавала.
Мікалай: — Даволі разнастайны выбар сельгаспрадукцыі, саджанцаў. Рад і за прамысловыя прадпрыемствы, гандаль. Толькі, думаю, што кірмаш трэба было б перанесці на тыдзень пазней, бо многія пенсіянеры не паспелі яшчэ атрымаць пенсіі.
Леакадзія: — Доўга стаяла ў чарзе за капустай. Да таго ж апошнюю партыю прывезлі не фасаваную ў сеткі, што значна замаруджвала гандаль. Вельмі спадабалася забаўляльная праграма.
Тамара: — Як заўжды, на вышыні арганізаваў гандаль “Маяк Браслаўскі”. Багаты асартымент, належнае абслугоўванне.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.