Лекавыя прэпараты – кампанент жыцця

Актуальное

IMG_7972 (Small)З наступленнем асенне – зімовага перыяду і магчымымі ўспышкамі сезонных прастудных захворванняў чэргаў пакуль у цэнтральнай аптэцы №105 не назіраецца. Аднак ва ўсіх шасці дзяржаўных аптэках раёна – Браславе, Відзах, Друі, Опсе, Слабодцы, аптэцы, што працуе ў ЦРБ, — па словах загадчыцы Алы Вайцяхоўскай, загадзя сфарміраваны запас лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый. Ёсць у асартыменце гарачкапаніжальныя, болесуцішальныя сродкі, імунамадэліруючыя і супрацьвірусныя прэпараты, вітаміны. Усюды з іх сфарміраваны спецыяльныя вітрыны, а на інфармацыйных стэндах можна прачытаць, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад прастуды, мерах яе прафілактыкі, выпушчаны памяткі, санітарныя бюлетэні.
Забяспечаны аптэкі і вырабамі медыцынскага прызначэння — маскамі, электроннымі і ртутнымі тэрмометрамі, марляй, з якой маску можна зрабіць самастойна.
У цэнтральнай аптэцы, каб не ствараць чаргу, працуюць дзве касы. Праўда, іншы раз бываюць невялікія затрымкі, але гэта толькі з-за таго, што аптэка абслугоўвае льготнікаў розных катэгорый – інвалідаў, удзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Работнікі аптэчнай сеткі працуюць у звычайным рытме. Яны заўсёды ўважліва выслухаюць наведвальніка, дадуць патрэбны прэпарат. Калі ён не выпісаны па рэцэпце, прапануюць пачытаць інструкцыю па прымяненні, раскажуць і самі пра паказанні і супрацьпаказанні.
Удзельная вага лекавых сродкаў і прэпаратаў беларускіх вытворцаў у аптэчнай сетцы раёна складае 41%. Але ўжо праз год згодна з дзяржпраграмай імпартазамяшчэння доля беларускіх прэпаратаў павінна скласці не менш за 50%. З такой задачай, лічыць Ала Вайцяхоўская, браслаўскія фармацэўты справяцца.
Праўда, не зважаючы на розніцу цэн, многія па-ранейшаму аддаюць перавагу прэпаратам замежных вытворцаў. Але ці значыць гэта, што айчынныя менш эфектыўныя? Пытанне, здаецца, рытарычнае.
Фармацэўты ж упэўнены, што прасцейшае захворванне ці прастуду не варта лячыць зверхэфектыўнымі антыбіётыкамі пятага пакалення, з гэтай задачай выдатна справяцца і лякарствы, зробленыя на аснове расліннай сыравіны. Калі ж хвароба больш сур’ёзная, тады спатрэбяцца высокаэфектыўныя прэпараты новага пакалення.
Яны пакуль сапраўды дарагія, але наша фармацэўтычная прамысловасць імкнецца забяспечыць насельніцтва даступнымі лекавымі сродкамі. Таму нашы вучоныя распрацоўваюць і ўкараняюць у вытворчасць танныя лякарствы, аналагічныя арыгінальным, так званыя джэнерыкі. Па такім шляху, дарэчы, ідзе не толькі наша краіна. Як правіла, рэестры лекавых сродкаў большасці краін прыкладна на 85% складаюцца менавіта з джэнерыкаў.
Акрамя лекавых сродкаў, у цэнтральнай аптэцы можна на пракат узяць за сімвалічную плату мыліцы, набыць касметыку, інгалятары, прэпараты для вымярэння артэрыяльнага ціску, цукру ў крыві, эластычныя паясы. Ёсць у продажы апорныя палкі, якімі ў зімовы час любяць карыстацца пажылыя людзі. Нядаўна з’явілася спецыяльная вітрына, дзе можна па рэцэпце ўрача набыць гатовыя акуляры, лінзы.
Словам, аптэчныя работнікі ў межах іх кампетэнцыі, стараюцца забяспечыць людзей, якія да іх прыходзяць, усім неабходным.

Зінаіда Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *