IMG_0197 (Small)

Інавацыі – у практыку работы

Актуальное

IMG_0197 (Small)На працягу года аддзел бібліятэчнага маркетынгу Браслаўскай ЦБС працуе над рэалізацыяй бібліятэчнага творча-інавацыйнага праекта “Пашыраем прафесійныя гарызонты” па павышэнні кваліфікацыі і бесперапыннай вучобы кадраў бібліятэчных работнікаў. У рамках праекта 17 кастрычніка бягучага года адбыўся семінар бібліятэкараў на тэму “Роля інавацыйных падыходаў у павышэнні якасці бібліятэчнай дзейнасці”. Адкрываючы семінар, дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская падкрэсліла актуальнасць прымянення інавацыйных тэхналогій у рабоце бібліятэк.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Спірыдонава адзначыла ролю бібліятэк як інфармацыйных, ідэалагічных і выхаваўчых цэнтраў.
Пачаўся семінар літаратурнай гасцёўняй “Голас рускай душы” з цыкла “Галерэя творчых партрэтаў. Імёны. Асобы. Лёсы”. Яна была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння Ф. І. Шаляпіна. Падрыхтавала гасцёўню метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Валянціна Лук’янава, а электронную прэзентацыю, якая суправаджала выступленне, мастак Вольга Скарабагатава. Потым бібліятэкары атрымалі кансультацыю па ўкараненні інавацыйных форм работы “Новыя ідэі ў новым стагоддзі”, якую дала загадчыца аддзела Ірына Макарэвіч, абмяняліся вопытам работы па тэме семінара. Выступленні і электронныя прэзентацыі падрыхтавалі Ірына Лясюк (Іказненская бібліятэка), Галіна Кандратовіч (Відзаўская гарпасялковая), Людміла Бялюн (Мяжанская бібліятэка).
Напачатку семінара быў аформлены Стол інавацый “Мае творчыя знаходкі”, дзе былі прадстаўлены новыя распрацоўкі ў розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці. Бібліятэкары мелі магчымасць пазнаёміцца з творчымі знаходкамі сваіх калег, каб прымяніць іх у практыцы сваёй работы. Пракаменціравалі свае інавацыі Галіна Мацеша (Браслаўская дзіцячая бібліятэка) і Ганна Маслякова (Друеўская бібліятэка).
Напрыканцы семінара дырэктар ЦБС Вольга Ляснеўская падвяла яго вынікі і акрэсліла асноўныя напрамкі работы бібліятэк сістэмы на будучы год.

Ірына Макарэвіч,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу ЦБСIMG_0202 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.