Дзяцінства з імі не растаецца

Актуальное

IMG_6308 (Small)Стала ўжо добрай традыцыяй у Браслаўскім яслі-садзе № 1 напярэдадні Дня настаўніка запрашаць на святочны «агеньчык» былых работнікаў, хто шмат гадоў прысвяціў сябе выхаванню маленькіх гарэз.
Калектыў установы рыхтуе цікавую праграму, каб у гумарыстычнай форме песнямі і вершамі павіншаваць сваіх калег і ветэранаў.
Першыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, пажаданне здароўя і поспехаў у рабоце прагучалі ад загадчыцы сада Вельгільміны Гарбачонак.
Усё сваё прафесійнае жыццё выхавацелі дзіцячых садкоў прыкладаюць намаганні, каб у гульнявой форме вучыць і выхоўваць дзетак. Таму не дзіўна, што вечар прайшоў радасна, у цёплай і ўтульнай атмасферы, гучала шмат вясёлых песень, праводзіліся забаўляльныя конкурсы. І складаецца такое ўражанне, што дзяцінства з супрацоўнікамі дзіцячых садоў ніколі не расстанецца.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *