Дзелімся вопытам

Власть и общество Международное сотрудничество

IMG_7230 (Small)Два гады таму назад дзяржаўная інспекцыя аховы расліннага і жывёльнага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь наладзіла супрацоўніцтва са сваімі калегамі з інспекцыяй Міністэрства навакольнага асяроддзя Эстонскай Рэспублікі. У рамках заключанага тады пагаднення па абмен вопытам работы 24 верасня ў Браслаў прыехалі прадстаўнікі гэтага ведамства, каб прадоўжыць і пашырыць двухбаковыя адносіны па пытаннях аховы прыроды.
Эстонскую дэлегацыю ўзначальваў саветнік інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Хімат Маран. З беларускага боку ў рабочай сустрэчы прымалі ўдзел намеснік начальніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ Аляксандр Дуньковіч, начальнік аддзела ўпраўлення аператыўнага рэагавання Аляксандр Драгун, начальнік аблінспекцыі Васіль Лемешаў, начальнікі Мядзельскай і Браслаўскай міжрайінспекцый Валерый Кляноўскі і Васіль Мацук.
У першы дзень сустрэчы прадстаўнікі інспекцый знаёмілі калег са структурай, задачамі сваіх арганізацый, з вынікамі кантрольных прыродаахоўных мерапрыемстваў, змяненнямі ў дзеючым заканадаўстве.
Па пазнейшых водгуках беларускіх інспектараў, іх зацікавіла арганізацыя ачысткі Чудскага возера ад браканьерскіх прылад лоўлі, праведзеная эстонскімі калегамі. Гасцей жа зацікавіў вопыт работы ў асабліва ахоўваемых тэрыторыях нацыяналных паркаў “Браслаўскія азёры” і “Нарачанскі”.
У другі дзень гасцей знаёмілі з практыкай арганізацыі прамысловай лоўлі рыбы, кантролем за аматарскай лоўляй. Прынялі яны ўдзел і ў рэйдах па азёрах, паляўнічых угоддзях.
У заключны дзень рабочай сустрэчы кіраўнікі дэлегацый А. Дуньковіч і Х. Маран падпісалі сумесны пратакол аб далейшым супрацоўніцтве інспекцый і рэгулярным абмене вопытам работы. А на развітанне абмяняліся памятнымі сувенірамі.

Аляксандр Азевіч.
На здымку: у час падпісання пратакола.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *